Жнiвень зоры высыпле на неба...

***
Жнівень зоры высыпле на неба.
Выйду ў сад, пад хатай пасяджу.
Паглядзець на зорны лівень трэба.
Можа, так натхненне разбуджу

Не пісаць, не рыфмаваць, не марыць,
Проста жыць з натхненнем у душы.
Хай жыццё душу маю не старыць
У бязмоўна-вернае глушы.

12. 08. 2025 г.


Рецензии