Сонца на зжатыя пожнi глядзiць...
Сонца на зжатыя пожні глядзіць
І ні валошкі не знойдзе...
Так і жыццё, нібы міг, праляціць,
Буслам па жнівішчы пройдзе.
Што і навошта ты сеяў і жаў?
Месяц узыдзе над садам,
Будзе блукаць ён па цемені траў
Між васількоў-зарападаў...
Так і душа між валошак блукаць
Некалі будзе, прарочу,
Бусла таго будзе недзе шукаць
Зорнаю жнівеньскай ноччу.
11. 08. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125081105002