А люди судят...
Хто душою ў высь ідзе,
Той сумленне мае,
Той і Бога, і людзей
Добрых паважае.
Ён парадуецца з тым,
У каго ёсць радасць,
Пажадае шчасця ўсім
І стаіць за праўду.
Дапаможа ў бядзе,
Зло асудзіць строга,
Крывадушнай* цемнаце
Не дае дарогу.
І ні зайздрасць, ні падман
Ён не прыгалубіць.
Ад душэўных лечыць ран
Бог, а людзі судзяць.
Дыфіцытам дабрыня
Ўсё часцей бывае,
Жорсткасць, хамства гнюс... Хлусня*
Рогі настаўляе.
Каб ад згубы, людзі, нам
Зберагчы планету,
Трэба ўвесь душэўны хлам
Саскрабсці са свету.
Крывадушнай* – лицемерной,
Хлусня* – ложь.
Свидетельство о публикации №125081103848