Асеннi вальс

АСЕННІ ВАЛЬС
леанід ПРАНЧАК

Начны аркестр
Іграе вальс…
Ды што з таго?
Я так хацеў
Уразіць Вас,
Ды ўсё дарма.
Вы – сэнс і радасць
Усяго жыцця майго.
І гэты вальс
Я граў для Вас…
А Вас няма.

Мяне цяплом
Даўно
Не вабіць далячынь.
Бо не сагрэцца там
Без Вас
Ля арабін.
Начны аркестр
Іграе ў сцішанай начы
Асенні вальс.
І ён для Вас,
Як напамін,

Што з жоўтых ліп за ноч
Лістота ападзе,
Пад нудны дождж
Пякучы боль
Загоіць час.
Вы не са мною, ды
Я кожны божы дзень,
Як сонца ўсход,
Чакаю Вас,
Чакаю Вас!

…Начны аркестр
Закончыў граць.
Ды што з таго?
Душа мая,
Як і дасюль,
Жыве ў журбе.
Вы – светлы смутак
Усяго жыцця майго,
Як гэты вальс,
Што я прыдумаў
Сам сабе.

11.08.2021
11.08.2025


Рецензии