Шукаюць подых вольны
Пяшчотна маці поіць, дае моц і сілу.
Танюсенькая... Шырыцца спаднічка
Дачушцы, падрастае... Ёй, гарэзе мілай...
Ужо ручвом шырокім ды імкліва
Спяшаецца наперад, дзе ўзыходзіць Сонца.
Імчыцца да цяпла, каб стаць шчаслівай,
Каб акрыляць, узбагагацець, стаць моцнай.
Праходзіць між пяшчынак камяністых,
Шліфуюць ёй характар камяні і скалы.
Змагаецца, выходзіць светлай і празрыстай,
Вятры здзіўляе яе смеласць... Нечакалі.
Бураны з ветрамі збіраюць нечысць,
Віхураць наваколле і дурманяць хітра.
У марах саван чорны ёй на плечы
Накінуць, ды хутчэй адпець сваёй малітвай.
Руку сяброўства цягне промнем з хмарак
Сонца, лёгкі подых ветра - неба пацалунак,
Туманы рвуць, каб вызваліць ад чараў,
Святлом аколіцу напоўніць, шлюць ратунак.
Моц дараваць, каб узняліся хвалі,
Уздыбіўся характар, вышкалены ў зіму,
Каб зноў ручвом крыштальным заігралі
Дачушкі-праўды воды з песняй херувімаў.
Вякамі воды светлыя праз буры
Нясуцца ўдалеч, каб злучыцца з акіянам.
Перамагаюць бесаў авантуры,
Каб подых вольны адшукаць - даўгачаканы.
Свидетельство о публикации №125080903083