Да рысы апошняй дайшли...

ДА РЫСЫ АПОШНЯЙ ДАЙШЛІ...

У страху знаходзяцца людзі,
Духоўнае гіне святло.
Нячысцік, як звер грозны, блудзіць
І сее па ўсім свеце зло.

Заходзіцца сэрца ад болю
За лёс* нашай маці-зямлі.
Так хочацца крыкнуць: "Даволі!
Да рысы* апошняй дайшлі".

А хто вінаваты? Мы самі,
Што слухаць не хочам Таго,
Хто сонца развесіў над намі
І сына паслаў нам свайго

У вечнасць душы каб даць веру
І святасці нас навучыць,
Каб мы не губіцелю зверу,
А Госпаду сталі служыць.

Калі будуць грэшныя людзі
У неба дарогу шукаць,
Тады войн, насілля не будзе,
Духоўную цемру асудзяць
І стануць жыццё шанаваць*.

Лёс* – судьба,
Рысы* – черты,
Шанаваць* – ценить.


Рецензии