Разошлись
РАЗЫЙШЛIСЯ
Слоў – мяшок, а спраў – вяршок…
Ёсць такiя людзi,
Хоць маленькi зробiць крок,
А гаворкi будзе,
Што вёрст дваццаць "адмахаў",
Ёсць карысцi «мора»!
Вiдавочна, што збрахаў:
На вачах – не шоры…
Так вось i Антось-сусед
Дужа гаварлiвы,
Марыць свой пакiнуць след,
Вынiк жа жахлiвы:
Агарод у бур”яне,
Не прайсцi да хаты.
Справы, як у страшным сне,
Слоў было багата…
Свидетельство о публикации №125080803815