***

29.08.2024 Чацвер
Трыванне – Крыжа спатканне,
Дыханне жывое Камуніі.
Прабацькі. Генеалогія Слова,
Малітва Сэрца Трудная,
Шчасця першая Мова.

Чаканне. Святасць сонца.
Прымі мяне ў палымянае Сэрца.
Ты, Езу, жыві, аздараві душу сваёй моцай.
Я прагну ў малітве сагрэцца..

Трыванне. Чаканне Слова.
Малітвы ціхі гук.
Я Тваё рабро і палова.
Я прыпадаю ў пацалунку да Тваіх рук…

Чаканне. Думак малітва.
Прымі мяне праз Крыж.
О Мукі. Ружанца бітва.
Бой за вечнасць, святлом гары.

Натхненне вечнасці і імгненне.
Трыванне Душы на Крыжы.
Ты святлом Любові наталенне.
Цела Маё спажыві.


Рецензии