Адкукавала зязюля

Зязюля ўжо адкукавала і адспявалі салаўі,
Але ж рабінавыя гронкі зардзелі чырванню ў гаі.
Цалуе ранкам зараніца тугу ажынавых вачэй,
Падставяць шчочкі і брусніцы – даспець так хочацца хутчэй.

Хоць дзе-нідзе ўжо кропіць охрай прамень бярозавы лісток,
І ручнікі сівыя сцеле ў даліне дымны туманок,
Душу кранае надвячорак святлом вячэрняе зары,
Бо шмат чароўнай прыгажосці ў даспелай, зморанай пары.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →