Ужо дауно спалавела азiмiна...

***
Ўжо даўно спалавела азіміна,
Палавее ў палях ярына...
Ой, старонка мая ты любімая,
Для мяне ты навекі адна!

Над жытамі буслы нізка кружацца,
Нецярпліва чакаюць жніва
І са жніўнем так горача дружацца,
Нібы з нівай – нябёс сінява.

І кранаюць мне сэрца азіміны,
Што ўжо жаць, малаціць пачалі...
Ой, старонка мая ты любімая,
Даражэй мне не будзе зямлі!

07. 08. 2025 г.


Рецензии