Жанчына, не плач!
Мама, гэта яшчэ не край,
мама, толькі не памірай,
толькі прывітанне,
ніякага бывай!
Мама, гэтае лета не варта тваіх слёз,
перажылі спякоту, перажывем мароз.
Слухай мама рэгі,
вунь цябе суцяшае Боб Марлі,
ён амаль беларус, і любіў разнатраўе.
Ты ж мая даражэнькая, смешна табе?
Вось і добра, хай толькі ад смеха трасе.
Мне пара, напаследак яшчэ раз давай,
я табе падпаю:
Everything's gonna be all right!
Свидетельство о публикации №125080604632