***
Мой край, бярозкі белыя навокал,
Курганы моўчкі спяць далеч,
А мне ўсё сніцца ясны сокал,
Які ў руках трымае шчыт і меч.
Радзім – прашчур сучасных беларусаў,
Што ў Пасожжы ўсе плямёны аб’яднаў,
Качэўнікаў з далёкіх стэпавых улусаў
На доўгі час з роднай зямлі прагнаў.
Ён шанаваў недатыкальнасць межаў,
З марай аб усеагульным счасці жыў,
Паганцаў біў каля іх скураных вежаў,
Нашай дзяржаўнасці падмурак залажыў.
Складанымі былі тыя ваенныя дарогі,
Ён днямі не скідаў сваю кальчугу з плеч.
Ворагам спуску не даваў, быў вельмі строгі,
Не іржавеў яго востры сталёвы меч!
Хутка склікаў асілкаў да рачулкі Проні,
Усіх, хто змог дагэтуль пасталець,
Яны абаранялі мужна свае хаты, гоні,
Краіне не давалі ў вогнішчы вайны згарэць.
Паданне нам яскрава сведчыць,
Пайшла назва краю ад правадыра таго.
Ніколі наш народ не енчыць,
Радзім спрадвеку беражэ яго!
І так цяпер гаворыць кожны,
Хто на зямлі гэтай жыве,
І край той велічны, прыгожы
Сваёй Радзімаю заве!
Вольная Беларусь – краіна гэта,
Што з гонарам нас па жыцці вяла,
Наша вялікая, благая мэта –
Дзяржава міру, счасця і святла.
/Мікалай Шпунтаў/
Свидетельство о публикации №125080604172