Гэты верш яскрава сведчыць
Вялізныя курганы моўчкі спяць далеч,
А мне ўсё сніцца ясны сокал,
Які ў руках трымае шчыт і меч.
Радзім – прашчур сучасных беларусаў,
Што ў Пасожжы ўсе плямёны аб’яднаў,
Качэўнікаў з далёкіх стэпавых улусаў
Ад рубяжа Айчыны шпарка адагнаў.
Паганцаў біў каля іх скураных вежаў,
Нашай дзяржаўнасці падмурак залажыў
І шанаваў недатыкальнасць сваіх межаў,
Марай аб усеагульным дабрабыце жыў.
Складанымі былі тыя ваенныя дарогі,
Ён днямі не скідаў сваю кальчугу з плеч,
Ворагам спуску не даваў, быў вельмі строгі,
Не іржавеў яго востры сталёвы меч!
Хутка склікаў асілкаў да ракі Проні,
Усіх мужоў, хто не паспеў дагэтуль пастарэць,
Яны абаранялі мужна свае хаты, гоні,
Краіне не давалі ў вогнішчы вайны згарэць.
Гэты верш яскрава сведчыць,
Пайшла назва краю ад правадыра таго.
Ніколі наш народ не енчыць,
Радзім спрадвеку беражэ яго!
І так у нас гаворыць кожны,
Хто на зямлі прашчураў жыве,
І край той велічны, прыгожы
Сваёй Радзімаю заве!
Вольная Беларусь – краіна гэта,
Што нас да лепшай долі прывяла.
Наша вялікая, добрая мэта –
Дзяржава міру, дабрабыту і святла.
/Мікалай Шпунтаў/
Свидетельство о публикации №125080602985