Дранiкi
ДЛЯ КАМПАЗІТАРАЎ
І ВЫКАНАЎЦАЎ
ДРАНІКІ
леанід ПРАНЧАК
За бяседай, за сталом
Бульбу лупім, бульбу тром.
Дабаўляем соль туды,
Дзве цыбуліны з грады,
Яек свежых штукі тры, --
Вось і ўвесь рэцэпт, сябры.
На патэльню цеста – шмяк.
Хай пячэцца, – будзе смак!
Міска злева, чарка справа.
Наша ежа, наша страва,
Не патрэбна ім прыправа –
Дранікі, дранікі.
Міска злева, чарка справа.
Апетытна і яскрава:
Беларускай кухні слава –
Дранікі, дранікі.
Анікому не сакрэт
Гэты наш менталітэт:
Смачна есці, смачна піць,
Каб на свеце смачна жыць.
Гнецца стол ад смакаты.
Просім, сёстры і браты!
Звычай тут у нас такі:
Уплятаць за дзве шчакі
Міска злева, чарка справа.
Наша ежа, наша страва,
Не патрэбна ім прыправа –
Дранікі, дранікі.
Міска злева, чарка справа.
Апетытна і яскрава:
Беларускай кухні слава –
Дранікі, дранікі.
Беларусы, мы такія:
Нашы душы бульбяныя.
Прама з полымя, з патэльні
Любім дранікі мы вельмі
Са смятанаю і без
Просты цуд-дэлікатэс!
Той, хто дранікі не еў,
Хай запомніць наш прыпеў:
Міска злева, чарка справа.
Наша ежа, наша страва,
Не патрэбна ім прыправа –
Дранікі, дранікі.
Міска злева, чарка справа.
Апетытна і яскрава:
Беларускай кухні слава –
Дранікі, дранікі.
06.08.2025
P.S.
Публічнае выкарыстанне
і распаўсюджванне тэксту
ДРАНІКІ
толькі
з пісьмовага дазволу Аўтара.
Свидетельство о публикации №125080602452