Where is Happy?

Дзяўчына Хэпі з дзевяностых, дзе ты цяпер,
ці памятаеш як табою кожны вар’яцеў?
Ці памятаеш тыя дахі Серабранкі,
бутэлька піва на дваіх, паштучна сігарэты, і на закусь абаранкі?
Дзе зараз пульс апошніх класаў школы,
абдымкі, пацалункі й праклёны?
R.I.P, Хэпі, пухам успаміны,
няма тых неабходных слоў,
я буду жыць маўкліва.
О, Хэпі, гэта ўсё так дзіўна адбылося з намі,
дурная латэрэя лёсу,
і выпадак разгублена развёў рукамі.


Рецензии