Нерашучасць

Лагодны позірк, мяккі лён валос
Ён адчуваў, не смеўшы дакранацца.
Ён марыў, што аднойчы змрочны лёс
Іх зноў звядзе, як там, дзе ім па дваццаць.
Што у вачах не выцвіўшы блакіт,
Усмешка нават з’явіцца знянацку.
Захоўваў ён свой незалежны від,
Але быў страх пачуць: жыццё – не цацкі.

Павырасталі дрэвы ўздоўж дарог,
Па вечарах блукалі доўга цені.
Ішоў у задуменні: –  Як я мог
Тады не затрымаць сваё імгненне…
І колькі гэткіх момантаў было,
Калі мог падысці, зрабіць, як мроіў.
Вады скрозь пальцы многа уцякло,
Перамаглі сумненні.  Ўсё пустое.

Мільгае час, на скронях сівізна.
А думкі ўсё яго не адпускаюць.
Здалёк заўважыць, тут жа мозг: "яна!"
Не шэптам, вельмі гучна намякае.
Ім быццам зноў усяго па дваццаць год.
Усё жыццё адкрытае, як карта.
А нерашучасць накіруе ў абыход:
Маўчы, не падыходзь, цяпер не варта.

 
*     *     *


Рецензии
Штохвілінна Бог дае нам шанец
І моўчкі просіць: "чалавек, заўваж!"
А пасля з сумам глядзіць ён на нас -
А што яму засталося? Толькі шкадаваць,
Што не ўбачыў шанцу чалавек
І ў ганарлівасці выбраў сваё.
І так у любой краіне, з стагоддзя ў стагоддзе
Мары хавае шэрае быллё...

Ежеминутно Бог даёт нам шанс
И молча просит: "Человек, заметь!"
А после с грустью смотрит он на нас -
А что ему осталось? Лишь жалеть,
Что не увидел шанса Человек
И в самомнении избрал своё.
И так в любой стране, из века в век
Мечты хоронит серое быльё...

Изумительно красивое, мудрое и грустное стихотворение Ваше, Алиночка.
Спасибо Вам большое за наслаждение от его прочтения!

С самыми-самыми

P.S. А по-белорусски в рифму не получилось совсем(((

Игорь Гелиевич Никифоров   24.09.2025 17:05     Заявить о нарушении
Спасибо, Игорь, за доброту Вашего отзыва и за стихотворный ответ, который нельзя не похвалить. Попытаюсь зарифмовать Ваше стихотворение в свободном переводе...
📝
Бог дае нам шанец штохвілінна
Моўчкі просіць: "чалавек, заўваж!"
Раз ёсць зрок, то бачыць усе павінны…
Але ж гэты шанец як міраж.
Крочаць, не звяртаючы увагі,
Думкі, пэўна, маючы свае.
Іх ідэалы, мары, без развагі,
Пахавае шэрае былле...
💕
🌏🕊️🌿

Кор Алина   24.09.2025 21:11   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.