Сигизмунд Корибутович

Жыгімонт Карыбутавіч - літоўска-рускі князь, удзельнік Гусіцкіх войнаў, намеснік Чэшскага Каралеўства. Сын удзельнага Чарнігаўска-северскага князя Карыбута-Дзмітрыя Альгердавіча з роду Гедымінавічаў.

Сярод літвінаў слаўных народжаных для бітвы,
Адзін быў князь выбітны палякамі забіты,
Стаў ён са Свідрыгайлам, каб захапіць карону,
Ды лёс распарадзіўся быць яму без трона.

А памяць засталася, як неслі жвава коні,
Як біўся з крыжакамі ў шырокім полі,
Ды з Фёдарам Астрожскім дапамагаў гусітам,
Стаў каралём ён чэшскім, пра тое не забыта.

Але сам Рымскі Папа падгаварыў Ягайлу,
А Вітаўт з ім таксама сяброўства пазбягае,
І вось ужо выгнаннік, а не герой ён будзе,
Для кары стаў выбраннік, а лёс яго асудзіць.

У Княстве ў Літоўскім зусім не бачна міру,
Так войскі два сустрэліся тады пад Вількамірам,
Параза Жыгімонта - захоплен и паранен,
Хай вольны дух літвінскі ў нашчадках не згарае.


Рецензии