Новы дзень нас наперад заве...
Новы дзень нас наперад заве, –
не шкадуй сваіх сіл для айчыны!
Уладзімір Дубоўка
Новы дзень нас наперад заве
Дый пагода штурхае у спіны:
Дагнівае цыбулька ў траве,
Не шкадуй сваіх сіл для Айчыны!
Выграбай, вырывай, выбірай!
Паглядзі, ужо сушыцца ў Зіны!
Не надвор'е сягоння, а рай!
Не шкадуй сваіх сіл для Айчыны!
Дзе гнілое пяро, абразай,
Не шкадуй і сухой валасіны.
Не спыняй барацьбы за ўраджай!
Не шкадуй сваіх сіл для Айчыны!
Будзе й хлеба ў цябе каравай,
І цыбуля, і сыр свой казіны,
Толькі ты не лянуйся давай,
Не шкадуй сваіх сіл для Айчыны!
03. 08. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125080303329