Пiлiгрым

З маленства да самых апошніх хвілін
Жыцця мы мы праходзім свой шлях,
З крывею гарачай ў сэрцы сваім,
З пытаннем- у светлых вачах.

Стаміўшыся мноствам пустых недарэчнасцяў,
Ўбачыўшы  бездань- кіруе туды.
Нібыта сляпы ў пошуках вечнасці-
Не знойдзе ніколі- не спыніць хады.

Маланка паліць погладам дах
Ў цябе над галавою,
І ў клапатлівых цяжкіх снах
Ваўкі на даюць спакою

Стамілася цела і кій без надзеі
Дарма абіваці парогі,
І гоняць нікуды вятры-сухавеі
Здранцвелыя, босыя ногі.

Калодзеж мінулага, яго ўспамін
У торбе худой за плячыма;
Сышліся дарогі, нарэшце, ў клін,
І крыж з камяню прад вачыма.

І сыплеш скрозь пальцы гарачы пясок
Сабе ў пустые кішэні,
начны на зямлю накоціцца змрок,
І знікнуць апошнія цені.

Знічка ўпадзе й растае ў крылле вады,
Побач ціха прылашчыцца сон,
Ўзыдзе месяц з-за чорнай лясной барады-
Знойдзе душу- захопіць у палон.

Прыпеў:
з маленства да самых апошніх хвілін
Жыцця мы мы праходзім свой шлях,
З крывею гарачай ў сэрцы сваім,
З пытаннем -у светлых вачах.


Рецензии