У суседа насупраць жыве рыжы кот...

***
У суседа насупраць жыве рыжы кот
І свой хвост задзірае угору.
Ёсць і будка ў яго каля самых варот,
Каб брахаў на усіх без разбору.

Гэту хату будуе каторы ўжо год
Мой сусед. Рыжы кот памагае:
Ён у будцы сядзіць каля самых варот
І ад цэглы варон адганяе.

У суседа насупраць жыве рыжы кот.
Ці сусед у ката пражывае?
Бо што вечара лашчыць кату ён жывот,
А, бывае, і мышку спаймае.

У суседа насупраць жыве рыжы кот,
Хвост ажно задзірае угору!
А сусед мой будуе каторы ўжо год...
Хто паможа ягонаму гору?

02. 08. 2025 г.


Рецензии