Жнiвень, будзь са мною побач

Жнівень, будзь са мною побач,
Не хачу дзяліць цябе ні з кім!
Жнівень, прагані маю ты роспач,
Прагані напружаныя дні!

Мне пра восень разважаць зарана,
Я ўсе кветкі шчэ не назбіраў,
Не было ад водараў мне п'яна
Пасярод духмяных летніх траў!

Адчуванне жнівеньскай свабоды
Не пашкодзіць вераснёвы дым.
Жнівень, будзь са мной заўсёды,
Не хачу дзяліць цябе ні з кім!


Рецензии