Быць тройчы членам - вось i уся умова...

***
               
                Кіруючыся вечнаю умовай,
                і ты, паэт, працуй уважна з мовай...
                Уладзімір Дубоўка

Быць тройчы членам - вось і ўся умова,
І ні пры чым ні талент тут, ні мова.
Хоць сто разоў адно і тое ж слова
Тасуй сабе на радасць ты нанова
І выдавай яго за кошт народа,
Дык пражывеш і так, без агарода.
І будзеш ты да быту непрыхільны,
І ад жыцця звычайнага далёкі,
І ў часе, як паэт, такі стабільны,
Непараўнальны нават і глыбокі!

02. 08. 2025 г.


Рецензии