Адданы сэрцам роднае зямлi...
Адданы сэрцам роднае зямлі,
Застаўся назаўжды самім сабою,
А па жыцці дарогі дзве вялі:
Праз поле жытняе і поле бою.
Два полі пажыццёва перад ім,
Гукні - і памяць рэхам адзавецца,
Душу дзяцінства песціла ў адным,
Боль у другім працяў навечна сэрца.
Па іх упэўнена праклаў сляды,
На кожным клапатліва сеяў зерне,
Яднаючы пражытыя гады
З паэзіяй, сяброўкай сваёй вернай.
Ён сціпла светлы шлях прайшоў зямны,
Аблашчаны не быў паэта доляй,
Салдат, што так і не прыйшоў з вайны,
Айчыны сын, што ўзрос на жытнім полі.
Свидетельство о публикации №125073107549