Гасподняя канва

Бяскрайняя Гасподняя канва,
А кожны з нас пляце на ёй узоры.
Дзе ў пацалунках кветак мурава,
А дзе плыве паток барвовы.

Калі рукой валодае  любоў,
Сузор`е зорак рассыпаем жменяй.
Прыслухацца жадаем да вятроў,
Што рассяваюць Божыя прамені.

Душой зліваемся ў агульны хор,
Спляценні нашы прадаўжэнне Божых
Шляхоў. Таемны сэрца разгавор
Вякамі вучыць шырыць іх і множыць.

Спакуса д`ябла блытае канву,
Здаецца кропля, а ўздымае хвалі.
Патрэбны час вярнуць у Свет вясну,
Любоў пазнаць, перапісаць скрыжалі.


Рецензии