Коты умеют улыбаться - на белорусском

Каты ўмеюць усміхацца,
Хоць гэта бачна і не ўсім.
Мурчаць умеюць і ласкацца,
Калі нярадасна зусім.

Няхай у іх не дзевяць жыццяў,
Усё жа болей за адно.
І бачаць будучыню, быццам
Глядзяць у чыстае вакно.

Не трэба ад жыцця ім многа:
Цяпло і нешта пажаваць.
Яны ідуць сваёй дарогай,
Утульнасць мяккую ствараць

Паўсюль, дзе пройдуць, паспяваюць.
Каты жывуць сярод людзей,
Вачэй іскрынкай акрыляюць.
Не будуць ролю граць гасцей,

Заўсёды будуць за тутэйшых.
Яны жывуць сярод дамоў,
Сярод праспектаў найшырэйшых.
І свет наш складзены з катоў,

Каты абдымуць нас хвастамі
І ўсе нягоды забяруць,
У шчокі тыцнуцца вусамі
І песню добрую спяюць.









 


Рецензии