Не дай мне, Божа, стаць славутым...
Не дай мне, Божа, стаць славутым,
Не заўважаць пры гэтым бруд,
Якім абліты будзеш. Путы
Не дай жа, Госпадзі, мне тут.
Не саграшыць ніводным словам
Дапамажы мне, светлы Бог.
Прабач грахі мне роднай мовы
І тое, чаго я не змог.
Не дасягнуў я да вяршыні
Бясспрэчнай ісціны адной:
Няма паэтаў без гардыні,
Я ж нават не знаёмы з ёй.
Таму саджу свае вяргіні
І іх люблю я прыгажосць,
Бо для мяне яны – багіні
Паэзіі, ў якой я – госць.
30. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125073000419