Калiсьцi

Мы калісьці пакінем жыцьцё
І прыдбаем нябачныя крылы.
Нас пакліча нябёсаў шацёр
У той шлях, што Гасподзь не адрынуў.

Анічога не возьмем з сабой,
Акрамя успамінаў і веры.
Чалавек для нябёсаў -- ёсьць вой,
Бо ён думкам з учынкамі верны.

Новы шлях -- гэта шлях перамен:
Пераход праз нябачныя дзьверы.
Ключ да іх -- гэта сонца прамень
І крупінка жыцьцёвае веры.

Калі ты не цураўся яе,
Калі нёс па-жыцьці яе годнасьць --
Зноў пачуеш, як сэрца пяе,
Як душа з  тою песьняю згодна.


Рецензии