Калi пiшу па-беларуску

Калі пішу па-беларуску --
Шукаю сэнс у кожным слове,
Што адшукаў калісьці ў Глуску,
Або пачуў у родным Шклове.

Калі пішу па-беларуску --
Зямлі сваёй дыханне чую.
Трымаю ворагаў на спуску,
Што не жывуць тут, а начуюць.

Калі пішу па-беларуску --
Праз сэрца словы прапускаю.
Іду да хаты сцежкай вузкай
І ганаруся родным краем.

Калі пішу па-беларуску --
Нясу сваёй Радзімы гонар
За слова, што жыло ў Бабруйску
І слова, што гучала звонам.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →