Вецер вайны
З твару вайны, што працяла планету.
Хвалі тых слёзаў плывуць па вадзе
З чоўнам, што коціцца ў Лету.
Зноў для Харона ёсьць праца. А Вы --
Зброю рабіце, са зброі страляйце.
Кулі з ракетамі любяць жывых:
Тых, хто народжаны маці.
Божа, дай веры для кожнай душы!
Зброю і порах панішчы
Ветрам, што ўчора над Храмам кружыў
І аглядаў папялішчы.
Людзі, адкуль у Вас прага страляць?
Дзе Вас такому вучылі?
Тысячы помнікаў мёртвым стаяць...
Вы іх хоць раз палічылі?
Дзе Вашы дзеці, дзе Вашы сыны?
Дзе Вашы хаты і Храмы?
Бачаць яны на вайне свае сны:
Сноў -- незагойныя раны.
Д'ябал прышоў, каб душу спакусіць,
Знішчыць сады на планеце.
Ён два мільёны людзей пакасіў --
Зброі той хопіць на трэці...
Толькі жыццё нам даецца адно.
Іншага -- проста не будзе.
Людзі!
--Вайна -- гэта грэх: гэта -- дно!
Людзі, дзе ж дзеліся людзі?
Свидетельство о публикации №125072805545