Ападаюць пялёсткi лiлiй...
Ападаюць пялёсткі лілій.
Запрыгоршчыць іх вецер лёгкі,
Панясе і раптоўна кіне
На кілім травяны і вогкі.
Адцвітаюць гады, як кветкі.
Іх таксама адносіць вецер.
Мы пад небам – марыянеткі,
Адцвітае усё на свеце...
Мо, таму так бывае горка,
Калі прыгаршчы кіне вецер
Палыну, што даспеў на ўзгорку
У маім адквітнелым леце?
28. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125072805259
падкідае гарёзлівы вецер?!
Не шукай дзеля суму прычын,
розных кветак даволі на свеце.
.
Вельмі ж сумны Ваш ЛГ. А верш спадабаўся.
Слова такое цікавае "запрыгоршчыў".
Ольга Блохова 29.07.2025 20:07 Заявить о нарушении
Юрий Боровицкий 30.07.2025 01:56 Заявить о нарушении
Юрий Боровицкий 30.07.2025 18:52 Заявить о нарушении