Свет Любвi
Мамы і Вышняй Любві.
Снег мой Калядны, свет Спасаў,
Ветразя Віліі ўзвіў.
Хваляй смарагдавай ранне –
Траўня, дзе ўсе салаўі
Спевам гукаюць каханне
На дыялекце любві.
Золкам ружовым спавіты,
Край мой у срэбры расы...
Шчырасць шаптанай малітвы
Ў неба дыхне абразы.
Толькі як вочы прымружу,
Бачу зноў наш райскі сад,
Дзе і півоні і ружы
Нам палівае Бог сам.
Цнотай кахання – прычасце...
Вэлюма белага дым –
Водбліскам ціхага шчасця
Свеціць нам і праз гады.
Дух – на блакіта экране,
З нетраў – ген роду ў крыві...
Вечнае лета кахання
Ва ўсеабдымнай Любві.
21.06.2025 Ядвіга Доўнар-Кур'яновіч
Свидетельство о публикации №125072801265
Анна Атрощенко 06.04.2026 01:26 Заявить о нарушении