Мiтусяцца ластаукi над хатай...
Мітусяцца ластаўкі над хатай,
Наразаюць чорныя кругі.
Пойдзе дожджык летні вінаваты,
Майму сэрцу любы, дарагі.
Вінаваты, што ідзе так часта
І што поіць вільгаццю мой лес –
Мой зялёны, пышны і грывасты,
Крыху малаваты, у абрэз.
Мітусяцца ластаўкі над садам.
Дастаткова й гэтай мітусні,
Каб значэння не надаць парадам,
Абгаворам, зайздрасці, хлусні.
26. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125072602298