Я таксама грашыу у вершах...
Я таксама грашыў у вершах,
Калі рыфму к жыццю шукаў.
Ты – не першы, і я – не першы,
Толькі менш за цябе брахаў.
І нікога не зваў у поле,
І да болю не цалаваў.
І не несла дзіця ў прыполе,
А прынесла б, дык я б прызнаў.
Не ўладкоўваўся я ў паэты,
І мяне не ўладкоўваў ты.
Я хваліў цябе (грэшны ў гэтым!),
Прызнаюся, што не святы.
Дый цяпер не жыву сабакам
І вачэй не хаваю, знай!
Не патрэбна мне поўзаць ракам
І звінець, нібы той ручай.
І ніколі старыя вершы
Я не выдам па сто разоў.
Ты – не першы, і я – не першы,
Ды паспею... да маразоў.
25. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125072500828