МУка
"Пакута"
У дзяцiнстве была «пакута» –
У праполцы дапамагаць,
Мы бурчэлi: «Жыцця атрута!»
Бо чакалi сябры гуляць…
Час бяжыць, днi мiнаюць хутка,
Непрыкметна прайшлi гады.
Хоць ужо не такi i гнуткi,
Хоць, канешне, не малады,
Сам спяшаешся без аглядкi,
Бо чакаеш ад працы плён,
Ураджаем аддзячаць градкi,
Калi ёсць да Зямлi паклон…
24.07.2025
Свидетельство о публикации №125072502888