Зарос твой сад... А хто яго абрэжа...

***
Зарос твой сад... А хто яго абрэжа?
Асыпалася цэгла твайго ганку.
І толькі ветрык, бы ўспаміны, свежы
Мяне сустрэне ў садзе тым уранку.

І выйдзеш ты, і ціха нешта скажаш,
І папытаеш быццам бы знянацку:
"Ты коціка не бачыў? Вось прапажа..."
Нібыта кот – галоўнае, не цацка...

А што ж тады пустым было? Учынкі?
Бразготкі, можа, цацкі, фінціклюшкі?
Бліскучыя, як маладосць, слязінкі –
Адзіныя і верныя падружкі...

А дзе сябры падзеліся, сяброўкі?
Зарос твой сад... І хто яго абрэжа?
Хто падбярэ з апошняй астаноўкі?
Хіба што ветрык, бы ўспаміны, свежы...

22. 07. 2025 г.


Рецензии