О погоде
Пра надвор'е
Зноў надвор’е не спрыяе,
Ранкам зноў густы туман,
Фітафторай пагражае,
Дрэвы ломіць ураган…
Ломіць дрэвы, зносіць дахі,
Разбурае працы плён,
Перамогуць людзі жахі,
Ёсць такі стары закон:
“Жыта, браце, сеяць трэба,
Як бы цяжка не хварэў:
Сваякам не быць без хлеба,
Хоць ты сам яго не з’еў!”
Бог таму дапамагае,
Хто працуе, не ляжыць,
Нас надвор’е не пужае,
Будзем сеяць, жаць ды жыць!
17.07.2025
Свидетельство о публикации №125072200116