Ярмарка

Сёння ў Бярэсці адбудзецца кірмаш,
Ад гаршков і хустак да каровы аж,
Навязуць сяляне рознага дабра,
Гэй, Сымон-музыка, на жалейкі грай,

Ад дароў Палесся ломяцца сталы,
Скарбаў вазы поўныя, цягнуць іх валы,
Ёсць цвікі, рыдлёўкі, таксама і сякеры,
Тавары у працовных без усякай меры,

А каб душы святам радасным сагрэць,
У кошыках суніцы, маліна і агрэст,
Грыбов усякіх шмат і яблыкі даў сад,
А з імі груш і слів - дароў сваёй зямлі,

І смутак каб прагнаць, дык крыху выпіваць,
Бальзаму ці гарэлкі нам трэба атрымаць,
Настрой каб падтрымаць,
Ды песні паспяваць.


Рецензии