Максiму Багдановiчу

Ён літасьці божай прасіў,
Глядзеў на самотныя хвалі.
Максімка, Максіме, Максім
Паглядам мне сэрца параніў.

У бляску ягоных вачэй
Квітнелі валошкі Айчыны.
Яму зm імі дыхаць лягчэй --
Яны яго думы лячылі.

Прыгожы, удумлівы плёс
Глядзеў, бы анёл, на паэта.
Ён думкай да неба  прырос,
Ён песьціў каханьне і лета.

Ліліся, бы хвалі, радкі --
Тугу суцяшалі паэта.
І словы з пад лёгкай рукі
Краналі пачуццямі лета.

Радзіма, яго не пакінь
Ля сіняй, самотнае бухты!
Ён тут не пачуты ні кім --
Не гоіць чужына пакуты.

У памяці -- квецень садоў:
Пагоня, каханне, растанне
І ўтульны, прыветлівы дом,
Дзе хутка паэта не стане.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →