Чаканне свята

Мой вечар сёння там, дзе ты.
Ён грэе думкі ля каміна
І вырастае з цемнаты
Тваёю ўсмешкай шчырай, мілай.

Ля ног тваіх разлёгся кот.
Агнямі ззяе з лесу ёлка.
Яна чакае Новы год.
Чаканне -- для душы палёгка.

Прыносяць святы для людзей --
Спадзеў, надзею, асалоду...
Мы ёсьць! Мы крочым па вадзе,
Якою вечар авалодаў.


Ён закаваў яе ільдом,
Каб да цябе па ім я крочыў.
Каханне -- гэта радасьць, дом,
Цяпло душы і вочы ў вочы.


Рецензии