***

Не лета, а бяда і гора --
То дождж ідзе, то град, то холад...
Паела бульбу фітафтора,
А ўсе маўчаць, маўчаць пра голад.

Ён падкрадзецца непрыкметна
І памалоціць градам жыта.
І зноўку мы ўзгадаем лета,
Дзе час згубіў духоўны сшытак.

А ў сшытку тым уся планета,
Што ад вайны працяглай плача.
Жыццём пагнутая манета
Не прынясе нікому ўдачы.

Пакуль штурхае кулю порах,
А зброя нішчыць лес і поле,
Мы будзем мець праблемаў ворах
І спісваць грэх дюдзей на долю.

А доля там, дзе мір і згода,
Дзе праца з песняю ліецца.
Якая ж гэта асалода
Пачуць на лузе краю сэрца!

Глядзець на плынь палескай Лані,
Ляжаць на стозе зорнай ноччу,
І марыць з любай пра каханне
І мір, што хочуць бачыць вочы.


Рецензии