Адскрыпела нямазаным колам...
Адскрыпела нямазаным колам,
Адгуло міліёнам дажджоў...
Ззяе скрыпень сваім арэолам
Над нажамі зялёных лістоў...
Адчарнее хваробаю бульба,
Загарацца вяргіні агнём,
Грыбнікоў незлічоная гурба
Ў лес пацягнецца ўранку і днём...
Ззяе скрыпень ружовым, чырвоным,
Выдзяляе празрысты свой мёд...
І знікае у дні заімглёным
Недарэчнага лета палёт.
20. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125072005066