Я хачу, каб мяне разумелi...

***
Я хачу, каб мяне разумелі,
Не хачу, каб хвалілі...

Дождж пайшоў...
Да дванаццаці неба трывала.

Я хачу, каб мяне не адразу,
Не ўсе каб забылі...

Ах, як лупіць той дождж!
Мне й сягоння яго не хапала...

Ах, як падае дождж,
Як сціхае і з дахаў сцякае...

Мне заўсёды дажджоў,
А не слоў і радкоў не хапае...

Я хачу, каб мяне абмінулі
І слава, і ганьба...

І за гэта малюся
Зямлі маёй кожнае ранне.

20. 07. 2025 г.


Рецензии