Станцыя метро

Штучныя зоркі на штучным небе.
Я на Пятроўшчыне*. Маю адчай.
Раптам цікавая думка лезе:
Зорка ўпадзе, а ты цуд загадай!

Я прыхаваю жаданне на потым,
Жнівеньскі буду глядзець зарапад.
Можа зімой чарадзейны свой вопыт
Я скарыстую, а зараз... хай так!..

* Станцыя мінскага метрапалітэна "Пятроўшчына" прадстаўляе сабой зімовае поле, над якім знаходзіцца зорнае неба.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →