Пачатак жыцця дае матуля...

Пачатак жыцця дае матуля,
Пачуе душы пранізлівы крык.
Свайго дзіцяці яна паратунак,
Якога суцішыць поглядам уміг.

Пачатак жыцця даруе матуля,
Надзею і веру дае на жыццё,
Сваёй любоўю яна атуліць,
Ніхто не пачуе скаргу-ныццё.

Пачатак жыцця дае матуля…
Усёй моцай яна матывуе дзіця,
Дачкі ці сына – лепшы прытулак,
Святая… бо не пашкадуе жыцця…

Пачатак жыцця дае матуля,
Цаніць разумеем мы ўсе апасля.
Вакол жанчыны гэтай віруе,
Шуміць і круціцца наша зямля.

Пачатак жыцця дае матуля,
Суцішыць ніхто не зможа боль,
За ўсе грахі прабачэнне прашу я,
Што больш не буду ніколі
з табой...


Рецензии