Проста памятай

Проста памятай пра мяне,
Хоць хвіліначку, можа дзве,
Ці я добры быў, ці благі,
Проста памятай: ёсць такі.

Разумею, я дробны клоп,
Сярод важных тваіх клапот,
Але ж просьба мая мала:
Проста памятай што ёсць я.

Ты пакуль мяне не хавай,
Проста часам успамінай,
Добрым словам хоць прыласкай...
Проста памятай, не забывай!


Рецензии