Трэба бульбу варыць, агурок даставаць...
Трэба бульбу варыць, агурок даставаць.
Ён што трэба ужо - маласольны.
Трэба жыць і жыццё, і свой лёс шанаваць:
Даляглядаў абсяг і раздолле.
Трэба кусцік бружмелю свайго абкапаць,
Абпалоць, падкарміць яго гноем.
Трэба таленту славу, як жыта, зжынаць,
А не быць між бязглуздых ізгоем.
Трэба лісце ў цяпліцы з таматаў зрываць,
Каб не з'ела мне іх фітафтора.
Трэба вершы зямныя нябёсам складаць,
Каб не ведаць ні смутку, ні гора.
18. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125071805254