Сонца устае над пасёлкам...
Сонца ўстае над пасёлкам,
Недзе над Вандзінай хатай.
Я на пунсовым на золку
Дзень пачынаю санатай.
Што б ні сыграла саната,
Замысел будзе адзіны:
Верш, дзе пасёлак і хата,
Родны мой край і Айчына.
Хіба што тэмп будзе розным,
Будзе характар мяняцца,
Верш жа мой будзе сур'ёзным,
Каб дасканалым застацца.
Сонца ўстае над радзімай,
Дзе нарадзіўся і лягу,
Дзе ні дажджамі, ні дымам
Не наталіў яшчэ смагу.
17. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125071700957