Мы гром среди ночи...

 Мы гром сярод ночы

 Автор текста и музыки
 Игорь Дущенко
(перевод на белорусский)


Мы гром сярод ночы,
мы зорны прамень,
што сее над светам
народжаны дзень.

У жылах - агонь,
І смеласць у вачах.
Мы сіла народа,-
яднанне наш шлях.

Мы вецер свабоды,
што цемру парве.
І вечна ў сэрцах
адвага жыве.

Хоць раны глыбокі,
Хоць цемрадзь ідзе.
А вера, як сцяг,
над палямі цвіце.

Не стаў на калені
наш мужны народ,
хоць у долі і слёзы,
і бітвы, і пот.

Гісторыя наша
палае ў вяках.
Хоць ворагі неслі
нянавісць і страх.

Народ наш не зломіш, -
настаў яго час.
І постаці продкаў
у малітвах за нас.

Агнём і мячом!
Мы свабоды сыны .
Наш голас лунае
з сівой даўніны.

Світанак над намі -
Сонца ўстае.
Жыве ...(наша праўда)
Вечна жыве!


Рецензии