Удзячна я...

Я вандрую па сцежках народных вятроў,
Дзе мяжа растварылася ў леце гарачым…   
Захапляюся выглядам мілых бароў,
І, канешне, за гэта я Богу ўдзячна.

У маіх кроках, здаецца, мелодыя ёсць,
Паспрабую паверыць у справу занятную,
Не заўжды адчуваю, што даруе мне лёс,
Успрымаю з усмешкай – і вельмі ўдзячная.

Не баюся самоты, навалы ці буры,
Вымаўляць усім назло я гатова працяжна,
Закрывацца ўмею ад ветру панурага,
З асалодай каб вымавіць: “Я ўдзя-чна!..”

Шанаваць буду горыч і боль, і расстанне,
У скарбонку складу ўсе словы падзякі,
Са спакойнай душой з сябрамі ў кавярні
Супакоюсь нарэшце, не дамся я ў знакі…

Запаветныя мроі ў сэрцы хаваюцца,
Пранясу іх з пяшчотай улетку старанна,
У крыштальным тумане надзеі яднаюцца,
Пачынаючы свет, і за гэта ўдзячна я.


Рецензии