Васямнаццаць было маёй мацi...
Васямнаццаць было маёй маці.
На расстрэл яе вёў паліцай.
П'яны быў і хацеў згвалтаваць ён
Маю маму так сама, як Край.
Ўратавала сяброўка Таццяна,
Папытала: "Куды ўжо вядзеш?"
Уцякла тады мама ад "пана"
І ляжала ў гародзе між меж.
Потым доўга хварэла, ляжала
І дрыжала ад стуку ў акно.
Ткала лён і жыты свае жала,
І было тое вельмі даўно...
Праз акно быў застрэлены ірад
Ў Церахоўцы у хаце сваёй.
І матуля паверыла шчыра:
Ён яе не парушыць спакой.
І няма ўжо той цёткі Таццяны,
Пад акном яе згніў ясакар.
Толькі ныюць ваенныя раны,
Калі недзе бушуе пажар...
17. 07. 2025 г.
Свидетельство о публикации №125071701398